З нафтаправоду “Полацк-Вентспілс” скралі “беларускае паліва”

Як паведамляе сайт neftegaz.ru, пазней побач з Вентспілскім гандлёвым портам паліцыя выявіла грузавую машыну Volvo. У ёй былі пластыкавыя ёмістасці, з дызельным палівам.

Дарэчы, з гэтым нафтаправодам звязана шмат непрыемнасцяў. Належыць ён расійска-латвійскай кампаніі LatRosTrans. У 2011 годзе нафтаправод хацелі закансерваваць і адпампаваць усю нафту. Гэта выклікала пратэст Беларусі, якая хацела выкарыстоўваць яго для транспартавання венесуэльскай нафты. Найбольшыя спрэчкі выклікала прыналежнасць тэхнічнай нафты ў трубаправодзе. Беларусь лічыць, што нафта належыць наваполацкаму прадпрыемству “Дружба”.

9 снежня 2011 года Латгальскі акруговы суд цалкам адхіліў пазоў беларускага прадпрыемства. Аднак Беларусь абскардзіла гэты вырак. Канчатковае рашэнне па справе павінна быць прынята сёлета ў кастрычніку.

Фота — center-water.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі