З Насты Палажанкі знялі судзімасць
Пра гэта намесніца старшыні “Маладога фронту” даведалася, наведаўшы Першамайскі РУУС Мінска.
Дзяўчыну знялі з міліцэйскага ўліку з прычыны пагашэння судзімасці. Яе ўмоўны тэрмін скончаны, напісала Палажанка ў сваім Фэйсбуку.
Наста Палажанка была арыштаваная пасля акцыі 19 снежня 2010 года. Яе абвінавацілі ў “арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках”. 17 лютага дзяўчыну вызвалі пад падпіску аб нявыездзе. Пазней абвінавачанне змянілі на “арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх”.
20 траўня 2011 года была асуджаная на 1 год умоўна. Наста Палажанка — нявеста лідара “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў калоніі.