З Украіны ў Беларусь кантрабандай вязуць мяса

На трасе "Маларыта — Кобрын" памежнікі сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі спынілі аўтамабіль, у якім двое грамадзян Украіны перавозілі 23 ялавічныя тушы вагой амаль 830 кілаграмаў.

У гэты ж дзень брэсцкія памежнікі затрымалі яшчэ дзве машыны з украінскімі нумарамі. Двое жыхароў Тамашоўкі знаходзіліся ў памежнай паласе без дазвольных дакументаў. Пры даглядзе ў адным з аўтамабіляў выяўлена 16 туш ялавічыны. Як растлумачыў памежнікам адзін з затрыманых, гэтае мяса ён знайшоў у лесе.

Ёсць падставы меркаваць, што ўсе мяса было незаконна завезена на тэрыторыю Беларусі з Украіны, піша "Брестская газета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі