З-за дажджу Мірны і Нестар сёння правядуць два матчы
Максім Мірны выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніра ў Лондане.
Разам з канадцам Дэніэлам Нестарам беларус за 51 хвіліну перамог аўстралійца Лейтана Х'юіта і амерыканца Эндзі Родзіка.
Лік — 6:2, 7:5. БелаПАН нагадвае, што сустрэча пераносілася з-за дажджу. Таму Мірнаму і Нестару ўжо сёння давядзецца згуляць і чвэрцьфінал. Іх сапернікамі будуць індзійцы Махеша Бхупаці і Рахана Бапаны.
Фота — wp.pl