З-за Калядаў пенсіі ў студзені выдадуць раней
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем праваслаўных Калядаў, паведамілі ў РУП “Белпошта”.
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 студзеня ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) горада Мінска, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і сельскіх АПС Віцебскай абласцей будзе праводзіцца 4 студзеня, у АПС Гомельскай, Гродзенскай і гарадскіх АПС Віцебскай абласцей — 5 студзеня.
У РУП “Белпошта” праінфармавалі, што 7 студзеня 2012 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі, паведамляе БЕЛТА.