За 10 дзён гародніна падаражэла на 30-40%
Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле гэтага дакумента, з пачатку ліпеня інфляцыя ў краіне склала 0,7%. Пры гэтым некаторыя сезонныя тавары падаражэлі значна больш істотна.
За 10 дзён бульба падаражэла на 42,6%, буракі — на 36,7%, морква — на 33,3%, цыбуля — на 27,2%, яблыкі — на 11,8%. Як паведамляе сайт onliner.by, у Белстаце падаражэнне патлумачылі з'яўленнем ў продажу прадукцыі ўраджаю 2012 года.