За два месяцы рэзервы Нацбанка скараціліся на 20%

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, знізіліся за люты на 319,4 млн. долараў ЗША (7,4%) пасля зніжэння на 687,7 млн. долараў (на 13,7%) за студзень.

Як паведамілі БелаПАН у Нацбанку, на 1 сакавіка 2011 года золатавалютныя рэзервы склалі 4 млрд. 23,6 млн. долараў супраць 5 млрд. 30,7 млн. долараў на 1 студзеня. Такім чынам, за два месяцы бягучага года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 1 млрд. 7,1 млн. долараў, або на 20%.

За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн. долараў, або на 11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі