За ноч у Мінску выпала траціна месячнай нормы ападкаў
Паводле сіноптыкаў, колькасць ападкаў дасягнула 12 мм. Сярэдняя норма для лютага — 40 мм.
Найбольшая колькасць ападкаў у ноч на 9 лютага была ў Вілейцы — 13 мм. У Нарачы зафіксавана 12 мм, у Стоўбцах — 11 мм.
На бліжэйшую ноч і раніцу наступнага дня сіноптыкі прагназуюць моцны мокры снег, перадае БелаПАН.