За пяць дзён міліцыя канфіскавала ў насельніцтва 700 “ствалоў”
Міністэрства ўнутраных спраў падвяло вынікі аперацыі "Арсенал".
Яна праводзіліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада, перадае БелаПАН. Падчас яе за незаконны абарот зброі было ўзбуджана каля 50 крымінальных спраў, выяўлена 384 парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы.
За розныя парушэнні была канфіскавана 561 адзінка зарэгістраванай зброі. Таксама міліцыя выявіла 137 незарэгістраваных “ствалоў” і больш за тры тысячы боепрыпасаў рознага калібра.
МУС нагадвае, што грамадзяне, якія добраахвотна здалі незаконную зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.