За удзел у акцыі салідарнасці ізноў караюць "суткамі"
Сведкамі на працэсах выступаюць міліцыянты.
У судзе Ленінскага раёна сёння судзяць удзельнікаў учорашняй акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Суддзя Надзея Навіцкая асудзіла Аляксандра Велічэнку на 15 сутак. Каб вынесці прысуд яна нават не выходзіла з залі паседжанняў, паведамляе "Радыё Свабода".
Судзьдзя Хома прысудзіла Мікіту Каваленку дзесяць сутак арышту. Міліцыянты на загад Хомы не пускалі паплечнікаў Каваленкі на працэс. Сяргея Лыскова таксама арыштавалі на 10 сутак.