Заблакаваны блог Ліпковіча

Блог Яўгена Ліпковіча ўнесены ў спіс абмежаванага доступу БелГІЭ і доступ да яго забаронены для дзяржструктур, устаноў адукацыі і культры, паведамляе charter97.org.

Цікава, што заблакаваны блог размешчаны на пляцоўцы LiveJournal і таму разам з ім "пад раздачу" патрапілі яшчэ каля 300 блогаў, у якіх IP-адрас адзін на ўсіх.

Ліпковіч стаў шырока вядомы ў Байнэце пасля "кефірный вайны" і спробы ўдзелу ў выбарах у Мінгарсавет. Апошні канфлікт з старшынём афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом скончыўся прыцягненнем Яўгена да адміністрацыйнай адказнасці.


Блог Ліпковіча патрапіў у кампанію charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch, якія таксама заблакаваныя для беларускіх карыстальнікаў у дзяржустановах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі