Заблакаваны сайт грамадзянскага маніторынгу за выбарамі Electby

Трафік практычна ўсіх беларускіх правайдэраў праходзіць праз сервэры гэтага дзяржаўнага прадпрыемства, таму блакада дзейнічае на ўсіх карыстальнікаў сувязі ў Беларусі.


Electby.org, аднак, дасягальны пры выкарыстанні сістэмы Tor, якую можна ўсталяваць з сайту torproject.org.


Усяго на дадзены момант на мапе Electby з’явілася 470 кропак з парушэннямі падчас выбарчай кампаніі-2012. За пяць дзён папярэдняга галасавання было атрымана 140 паведамленняў ад выбаршчыкаў і назіральнікаў. У дзень галасавання праз онлайн форму, электронную пошту і сацыяльныя сеткі было даслана больш за 100 сведчанняў.


Нягледзячы на тое, што зараз сайт недаступны ў Беларусі, вы можаце дасылаць свае паведамленні на SMS (нумар +37065279366), e-mail ([email protected]) і Twitter (хаштэг #electby).

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі