Заблакаваныя трасы Мінск-Вільня і Мінск-Гродна

Прычына спынення руху адразу на дзвюх трасах - моцны снегапад. "Мы тут стаім ужо 20 хвілін. Даўжыня корка дасягае 50 кіламетраў прыкладна. Тут легкавікі, фуры... Усё стаіць. Кіроўцы гавораць, што раней заўтрашняга абеда трасу не расчысцяць... За ўвесь гэты час толькі адзін грэйдзер праехаў, але ад яго ніякага толку", - распавяла Еўрарадыё Юлія, якая трапіла ў затор па дарозе з Вільні.

Рух спынены не толькі на віленскім і гродзенскім накірунках. Увечары 15 сакавіка былі перакрытыя ўсе выезды са сталіцы. МНС рэкамендавала не карыстацца асабістым аўтатранспартам да канца непагадзі.

Глядзіце таксама Цыклон "Хавер" у Мінску: Затор у метро і на вуліцах (фотарэпартаж, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі