Закон “Аб беларускіх суайчынніках” разгледзяць у 2012 годзе
Ён павінен стварыць прававую базу для ўзаемадзеяння дзяржавы з беларускай дыяспарай.
Як адзначыў на прэсавай канферэнцыі 8 ліпеня намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, беларуская дыяспара ёсць не толькі ў краінах-суседзях, але і ў Аўстраліі, Канадзе, многіх далёкіх краінах. Паводле прыкладных падлікаў, за мяжой жыве каля трох мільёнаў беларусаў.
Праект закону “Аб беларускіх суайчынніках замежжа” будзе абавязкова ўнесены на разгляд у Нацыянальны сход у 2012 годзе, паведаміў намеснік міністра культуры. Спадар Стружэцкі лічыць, што дыяспара павінна мець непасрэднае дачыненне да распрацоўкі гэтага дакументу, паведамляе БелаПАН.