Закон аб канфіскацыі аўто прымуць без грамадскага абмеркавання?

Падкарэктаваны праект закона наконт канфіскацыі аўтамабіляў у нецвярозых кіроўцаў Генпракуратура накіравала на канчатковае ўзгадненне ў прэзідэнцкую адміністрацыю. Верагодна, што там ён на доўгі час не затрымаецца.

Вось што паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётр Кісялёў:

"Там былі заўвагі па ім (законапраекце — Еўрарадыё) яшчэ — наконт канфіскацыі аўтамабіляў дзяржаўных, на гэтым крыху спатыкнуліся. Але зараз ужо ўсе ўзгадненні пройдзеныя і ён ізноў накіраваны туды — ў адміністрацыю”.

Суразмоўца Еўрарадыё ўпэўнены — доўга ўзгадняць законапраект ў прэзідэнцкай адміністрацыі не будуць. Маўляў, праблема п’яных кіроўцаў для нашай краіны сёння надзвычай актуальная. А пасля гэтага апошняга “ўзгаднення” законапраект накіруюць у Палату прадстаўнікоў. Але ці будзе гэта законапраект выносіцца на грамадскае абмеркаванне, Пётр Кісялёў адказаць не здолеў. Гэта будзе залежаць ад дэпутатаў.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі