Закон аб Следчым камітэце будуць разглядаць 28 лістапада
У сувязі з утварэннем гэтай структуры, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны прыняць папраўкі ў дзясяткі нарматыўных прававых актаў.
Так, у панядзелак на чарговым паседжанні асенняй сесіі парламенту дэпутаты будуць разглядаць змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, паведамляе БЕЛТА. Большасць паправак кардынальна не мяняюць дзеючае заканадаўства і носяць хутчэй тэхнічны характар.
Яны неабходныя, каб стварыць заканадаўчую базу для працы Следчага камітэту. Ён павінен пачаць функцыянаваць з 1 студзеня 2012 года.