Замест Лукашэнкі ва Украіну адправіўся міністр абароны
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін на чале дэлегацыі ваеннага ведамства Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
Падчас візіту плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Украіны, на якіх будуць разгледжаныя пытанні далейшага ваеннага супрацоўніцтва.