Замест Лукашэнкі на Алімпіяду едзе Тозік

Паводле яго слоў, Тозік разам з кіраўніком Мінспорту, кіраўніком алімпійскай дэлегацыі краіны Алегам Качаном, памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігарам Заічкавым і віцэ-прэзідэнтам НАК Сяргеем Цяцерыным прыбываюць у Вялікабрытанію вечарам 26 ліпеня. Цырымонія адкрыцця Гульняў пройдзе на наступны дзень.

У ліпені 2011 года ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Тозік узначаліў аргкамітэт па забеспячэнню падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем таксама, што брытанскія ўлады не дазволілі ўезд у краіну Аляксандру Лукашэнку, які з'яўляецца прэзідэнтам НАК Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі