Замежны сервер Еўрарадыё пад масіраванай DDoS-атакай

Учора прыкладна а 19.15 на наш замежны сервер пад доменам euroradio.fm пачалася DDoS-атака. Праз 15 хвілін хуткасць атакі перавысіла прапускную здольнасць сервера ў 10 разоў. Таму немецкі хостэр быў вымушаны заблакаваць доступ да сервера да заканчэння атакі, каб абараніць астатніх кліентаў.


Атака працягваецца дагэтуль. Усе атакуючыя IP-адрасы з Расіі. Але сайт на беларускім серверы па адрасе euroradio.by працуе. Гэты адрас дасяжны як для беларускіх, так і для замежных карыстальнікаў. Тэхнічная служба робіць усё магчымае, каб аднавіць працу сервера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі