Замежных удзельнікаў канферэнцыі левых не пусцілі ў Беларусь

Паводле лідара беларускай партыі “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, візы не далі Іржы Худзерчыку з Чэхіі, а таксама Сяргею Юргенсу і Уладзіміру Кручыніну з Эстоніі. Педра Марсет Кампас з Іспаніі прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з надзеяй атрымаць візу на месцы, але яго аштрафавалі на 90 еўра і накіравалі самалётам назад.

Удзельнік з Даніі, доктар паліталогіі Аксель Уладзімір Карсель усё ж здолеў дабрацца да Мінска. Ён прыляцеў уначы ў беларускую сталіцу з Масквы. Акенца для выдачы візаў было зачынена, а дзяжурная паведаміла яму, што візу можна атрымаць раніцай, непасрэдна ў Мінску. Калі дацкі госць прыйшоў атрымліваць візу, то яго аштрафавалі за незаконны ўезд у Беларусь, але візу ўсё ж паставілі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі