Замкавы лес пад Ваўкавыскам ператвараюць у сметніцу? (фота)
Там знайшлі цэлую звалку аўтапакрышак.
Нехта ахайна склаў іх пад лініяй электраперадач, якая праходзіць праз лес, прычым у такім месцы, куды легкавым аўтамабілем ці мікрааўтобусам не дабярэшся, паведамляе volkovysk.by
Летась увосень гэтай звалкі не было. Між тым Замкавы лес з’яўляецца біялагічным заказнікам рэспубліканскага значэння.