Запіс на шынамантаж — толькі на канец тыдня

Карыстальнік форума onliner.by выклаў фота з месца аварыі на з'ездзе з МКАД у раёне вуліцы Убарэвіча. Відавочцы паведамляюць, што ні ў аўто, ні побач нікога не было.

121029_rugain_zima.mp3

Каму снег — праблема, а каму — добра! Зарабіць на першым снезе могуць, напрыклад, тыя ж дворнікі. Яны маюць даплату за ўборку снегу ці пасыпку дарог пяском. Але калі перавесці ў рэальныя грошы, то гэта капейкі, распавядаюць Еўрарадыё ў ЖЭС.


"Восенню прыборка лістоты каштуе больш, чым снег. Зімой знікае лістота, з'яўляецца снег, але там капейкі".


За мінулую пятніцу і выхадныя, паводле звестак ДАІ, у Беларусі адбылася 1 315 здарэнняў з матэрыяльнай шкодай (на чвэрць меней было тыдзень таму). А гэта дадатковая праца і даходы для аўтасэрвісаў.

З пачаткам снегападаў пачала расці наведвальнасць сайтаў з эвакуацыяй і шынамантажоў

Інфаграфіка паводле дадзеных "Акавіта" і ДАІ МУС


"Як толькі выпаў першы снег, пачалі тэлефанаваць разы ў тры болей за звычайнае. Увечары было вельмі шмат пабітых машын", — распавядаюць Еўрарадыё ў службе evacuator.by. Дарогі засыпала, а многія выехалі на летняй гуме.


"Пакуль снегу не было, у асноўным былі разавыя пашкоджанні, драпіны, напрыклад, аб парковачны слупок. Цяпер жа пашкоджанні пасур'ёзней — ад сутыкненняў з іншымі аўтамабілямі, ланжароны памятыя. У нядзелю тэлефанаваў чалавек з расійскага нумара, казаў, што тэрмінова патрэбна дапамога. Сёння раніцай ужо некалькі званкоў было", — распавядае супрацоўнік kuzovik.by.


Беларусы не паспелі у час замяніць летнюю гуму на зімовую, таму на шынамантажах утварыліся вялікія чэргі. Супрацоўнікі шынамантажу заўважаюць, што ўсе цягнуць да апошняга, а дакладней — да першага снегу, "бо менталітэт такі".


"Зараз, канешне, чэргі паўсюль на шынамантажах, і паўсюль запіс вельмі шчыльны, на некалькі дзён наперад. Калі вы хочаце патрапіць да нас, то гэта будзе ў лепшым выпадку ў чацвер ці сераду", — адказваюць у службе "Пітстоп".


Калі ў эвакуатараў цяпер сітуацыя трохі стабілізавалася, то ў кузаўшчыкоў і шынамантажнікаў яшчэ доўга будзе шмат працы, бо 121029_str_zima.mp3


Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі