Заснавальнік Facebook ажаніўся (фота)
Жонкай самага маладога ў свеце мільярдэра Марка Цукерберга стала 27-гадовая Прысцыла Чан.
Яны былі знаёмыя дзевяць гадоў, з часоў вучобы ў Гарвардскім універсітэце, паведамляе ВВС. Раней гэтая дзяўчына была пазначаная на старонцы Цукерберга як “у адносінах”.
Падзея стала для ўсіх сюрпрызам. Госці вечарынкі, якую ладзілі Марк і Прысцыла, думалі, што ідуць адзначаць заканчэнне дзяўчынай медыцынскага факультэту ўніверсітэта. А насамрэч яны трапілі на вяселле.
Шлюбныя фота Цукерберг апублікаваў на сваёй старонцы ў ФБ.