Затрыманага медыяактывіста Рамана Пратасевіча выпусцілі (аўдыё)
Мадэратар суполкі “Надоел нам этот Лукашенко” быў выпушчаны пасля размовы з супрацоўнікамі КДБ.
Рамана Пратасевіча схапілі міліцыянты і, паводле яго словаў, перадалі супрацоўнікам КДБ. Ад хлопца патрабавалі прызнаць за сабою мадэраванне і іншых антыўладных суполак у сацыяльных сетках.
Раман Пратасевіч: "Яны пачалі патрабаваць, каб я пагадзіўся з тым, што я адміністратар, у жорсткай форме. Потым яны пачалі ўжываць кулакі, я атрымаў некалькі ўдараў па пячонцы і нырках".
Пасля патрабаванняў выдаць паролі ад акаўнтаў, якіх хлопец не ведаў, яго выпусцілі.
Затрыманыя яшчэ некалькі мадэратараў суполкі.