Затрыманых 19 снежня асуджаюць на арышт (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

У судзе Маскоўскага раёна Мінску ідуць суды над затрыманымі ўдзельнікамі супольнай малітвы 19 снежня.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", першыя прысуды — адміністрацыйныя арышты. Раман Грыцэвіч і Алесь Пяткевіч асуджаныя на 7 сутак, Юрый Асмалоўскі і Сяргей Канапацкі — на 10 сутак, Ігар Грыцэвіч — на 3 сутак. Галіну Царук аштрафавалі на 700 тысяч рублёў. 

У судзе Цэнтральнага раёна Васіля Парфянкова асудзілі на 12 сутак арышту. Нагадаем, што мінулы Новы год Парфянкоў таксама сустракаў за кратамі, а потым быў асуджаны па "справе 19 снежня". З-за кратаў ён выйшаў па памілаванні. Паўла Сяргея асудзілі таксама на 12 сутак. 

У судзе Партызанскага раёна Ігара Кішко асудзілі на 15 сутак, Міхаіла Мускага і Алеся Макаева — 10 сутак, Андрэю Пратасавіцкаму прысудзілі штраф у 700 тысяч рублёў, Насце Шулейцы, Святлане Завізурынай і Яне Медвядок — па 875 тысяч рублёў.

У Ленінскім судзе Арцёма Ляву аштрафавалі на 700 тысяч рублёў. У Кастрычніцкім судзе Вользе Паўленцы і Настассі Козіч прысудзілі штрафы па 1 млн 50 тысяч рублёў, экс-палітвязня Уладзіміра Яроменка асудзілі на 15 сутак

***

Нагадаем, што ўчора ўвечары мірная малітоўная акцыя ў цэнтры Мінску была жорстка разагнаная спецназам. Паводле афіцыйных звестак, былі затрыманыя 46 чалавек. 14 з іх былі адпушчаныя пасля высвятлення асобаў, на 32 склалі адміністрацыйныя пратаколы. Удзельнікаў акцыі абвінавацілі ў невыкананні абавязкаў па выхаванні дзяцей, парушэнні парадку правядзення масавай акцыі ды дробным хуліганстве.

Уключэнне з актывісткай Настай Палажанкай, якая знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна:

111220 Palazhanka s.mp3

Фота: gettyimages.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі