Завод “БелАЗ" прададуць
Такі намер мае беларускае кіраўніцтва.
Прадпрыемства “БелАЗ” — найбуйнейшы завод па вытворчасці вялікагрузых аўтамабіляў. Доля аўтагіганта, якую Беларусь збіраецца выставіць на продаж, не паведамляецца.
Юрыдычныя падставы прыватызацыі аўтазавода ёсць, піша інтэрнэт-рэсурс avtonovostidnya.ru. У 2010 годзе “БелАЗ” стаў адкрытым акцыянерным таварыствам, і гэта акалічнасць дазваляе Беларусі без праблем прадаць любым інвестарам частку акцый аўтазавода. Пакуль 100% акцый кампаніі належыць дзяржаве.
Беларускі аўтазавод выпускае кар’ерныя самазвалы, бульдозеры, франтальныя пагрузчыкі і іншыя транспартныя сродкі.