Завод “Вяйнянская крыніца” закрываецца
З канца гэтага месяца пачынаецца працэдура ліквідацыі завода.
Былыя работнікі "Вяйнянскай крыніцы" ўжо ўладкаваліся на іншыя заводы Магілёва, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
Заснавальнікамі прадпрыемства з’яўляліся фірма "Вейна” і “Магілёўхімвалакно”. Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1994 годзе і вырабляў безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі. Разліваў ён таксама і мінеральную ваду.
Зношанае абсталяванне і неэфектыўнае ўпраўленне прадпрыемствам прывялі яго да поўнага банкруцтва.