Завяршылася Мінская кніжная выстава
Дыпломы за найлепшыя стэнды атрымалі Інстытут Гётэ ў Мінску і паліграфкамбінат імя Якуба Коласа.
ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіла ў сталіцы з 6 па 10 лютага. У катэгорыі “За арганізацыю нацыянальнай экспазіцыі” дыпломы атрымалі удзельнікі стэнду Расіі, Беларусі, Францыі, Нямеччыны, Азербайджану, Арменіі, Ірану, Украіны.
Яшчэ дзевяць стэндаў адзначылі як найлепшыя тэматычныя экспазіцыі. “За актыўны удзел і цікавую экспазіцыю” узнагародзілі выдавецтвы “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура” і выдавецкія дамы “Беларуская навука”, “Звязда”, “Народная асвета”.
Паводле намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, выстава прайшла паспяхова — яе паглядзелі болей за 50 тысяч чалавек, перадае БелаПАН.