Заўтра ДАІ пачынае пазапланавую спецаперацыю
Яна мае назву “Бяспечнае лета” і павінна паменшыць колькасць пацярпелых на дарогах дзяцей.
У рамках акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць агітаваць і прапагандаваць бяспеку на дарогах. У прыватнасці, звяртаць увагу вадзіцеляў на тое, каб яны былі яшчэ больш уважлівыя і асцярожныя пры руху, асабліва пры праездзе месцаў магчымага з'яўлення дзяцей.
Акцыя выкліканая вялікай колькасцю дарожных здарэнняў, у якіх пацярпелі непоўнагадовыя дзеці.