Пачынаецца фестываль гумару "Аўцюкі-2012"
Ён пройдзе 27–28 ліпеня ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі, а таксама ў Калінкавічах.
Арганізатарамі фестывалю, які ў гэтым годзе аднаўляе сваю дзейнасць пасля 4-хгадовага перапынку, выступілі Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам і Беларускі дзіцячы фонд.
Падчас фестывалю адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сядзібы Каласка і Калінкі — музея народнага гумару. У адкрыцці музея прыме ўдзел міністр культуры Павел Латушка.