Заўтра Сяргей Марцалеў адзначыць 34-годдзе ў турме КДБ
Палітвязня можна яшчэ павіншаваць з днём нараджэння. Адрас для паштовак і лістоў: 220050 Рэспубліка Беларусь, Мінск, Галоўпаштамт, а/я 8, Сяргею Марцалеву.
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Марцалеў кіраваў перадвыбарным штабам Міколы Статкевіча. 19 снежня на плошчы Незалежнасці амаль не прысутнічаў. Уначы 23 снежня быў зняты з цягніка, на якім ехаў у Варшаву на здымкі перадачы тэлеканала Белсат. Арыштаваны, змешчаны ў СІЗА КДБ, паведамляе Хартыя-97.
За ўвесь час, што малады чалавек знаходзіцца ў СІЗА, бабуля Зоя Яўменава атрымала толькі пяць лістоў. Пра гэта паведаміла грамадзянская жонка Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч.
11 траўня Сяргея Марцелева будуць судзіць па абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак.