Збітага Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 млн рублёў

Нагадаем, Трухановіча разам з іншымі гледачамі затрымалі на канцэрце ў падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" 24 сакавіка. Міліцыянты моцна збілі Ігара і звінавацілі ў дробным хуліганстве. Разгляд справы распачаўся яшчэ 11 красавіка і некалькі разоў пераносіўся.

Як паведамляе Радыё "Свабода", пасля затрымання Трухановіча шпіталізавалі ў бальніцу хуткай дапамогі. Там яму паставілі дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжкасці і страсенне мозгу. Трухановіч знаходзіўся ў лякарні трое сутак. Потым лячэнне працягвалася ў стацыянары — агулам тры з паловай тыдні.

Сёння ў судзе міліцыянты заявілі, што ў пастарунку Ігар нібыта груба парушаў грамадскі парадак: размахваў рукамі, лаяўся. У судзе выявіліся супярэчнасці ў паказанях. Адвакат Трухановіча заявіў, што віна ягонага падабароннага не даказаная і суд павінен вынесці пастанову аб спыненні справы. Тым не менш, суд прыняў іншае рашэнне.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі