Зборная Беларусі перамагла Расію на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе
Лік — 62:51 на карысць беларусак. ДАДАЎСЯ ФОТАРЭПАРТАЖ.
У чацвер адбыўся матч 2-га раўнда жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе. Беларусь упэўнена перамагла Расію — 62:51 (10:14, 14:11, 26:15, 12:11).
Найбольш ачкоў набрала Марчанка — 11, Леўчанка — 10, Трафімава — 9, Сныціна і Дурэйка — па 7, Ануфрыенка і Троіна — па 6, Крэс, Верамеенка і Ліхтаровіч — па 2.
У нашай групе Е Літва сёння перамагла Вялікабрытанію — 64:63, Чэхія з цяжкасцю выйграла ў Турцыі — 56:51.
У Беларусі стала 5 ачкоў, па 6 ачкоў — у Літвы і Чэхіі. У Расіі 4 ачкі, у Вялікабрытаніі і Турцыі — па 3. Чатыры лепшыя каманды з групы выходзяць у чвэрцьфінал.
У суботу, 25 чэрвеня, беларускі гуляюць з Літвой (пачатак у 21.30), у панядзелак, 27-га чэрвеня, з Турцыяй (пачатак таксама ў 21.30).
Нагадаем, чэмпіянат Еўропы праходзіць у Польшчы.
Фота — eurobasketwomen2011.com