Зборная Беларусі прайграла Швейцарыі на чэмпіянаце свету па хакеі
Міхаіл Грабоўскі на 56-й хвіліне не рэалізаваў буліт.
Беларусы саступілі швейцарцам з лікам 2:3 (1:2, 1:0, 0:1). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Аляксей Угараў і Канстанцін Кальцоў.
Варта адзначыць, што калі штрафнога часу каманды набралі па 6 хвілін, дык па кідках беларусы значна саступілі швейцарцам: 21:35 (у першым перыядзе — 1:19!, 12:10, 8:6).
Гэта ўжо другое паражэнне беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі. 8 траўня беларусы гуляюць са зборнай Казахстана.
У яшчэ адным сённяшнім матчы Латвія перамагла Нямеччыну — 3:2 (1:0, 1:2, 1:0).
Старонка чэмпіянату свету па хакеі на нашым сайце.
Фота — pressball.by, Reuters