Зборная Беларусі выйграла ў Парыжы ў каманды Францыі

Футбольная зборная Беларусі перамагла ў Парыжы ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 года каманду Францыі — 1:0. Адзіны гол на 86-й хвіліне забіў Сяргей Кісляк, які атрымаў цудоўны пас пасля праходу Вячаслава Глеба.

У іншых матчах групы D былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Румынія — Албанія — 1:1, Люксембург — Боснія і Герцагавіна — 0:3.

Пасля першага тура ў групе лідыруюць зборныя Беларусі і Босніі і Герцагавіны, у якіх па 3 ачкі.

Наступную гульню нашая зборная праводзіць 7 верасня ў Мінску супраць каманды Румыніі. У гэты ж дзень згуляюць Албанія і Люксембург, Боснія і Герцагавіна і Францыя.


Фота — gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі