У Мінск прыляцелі футбалісты зборнай Іспаніі (фота)
Чартар з Мадрыда прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце “Мінск” увечары ў сераду. Іспанцы засяліліся ў гатэль "Crown Plaza".
Футбольны матч кваліфікацыйнага турніра да чэмпіянату свету-2014 паміж зборнымі Беларусі і Іспаніі пройдзе на стадыёне “Дынама” 12 кастрычніка. Пачатак у 21.00.
Гэта будзе трэцяя гульня зборнай Беларусі. Дзве папярэднія — з Грузіяй і Францыяй — беларусы прайгралі.
Нагадаем, што іспанцы з’яўляюцца дзейнымі чэмпіёнамі свету і Еўропы. Вечарам у чацвер яны правядуць трэніроўку на "Дынама".







Фота — goals.by, pressball.by