Землятрус у Японіі каштаваў сусветнай эканоміцы $265 млрд
Гэта страты, панесеныя ў выніку землятрусу і цунамі 11 сакавіка толькі ў першым паўгоддзі, паведамляе Франс Прэс.
У 2010 годзе стыхійныя бедствы нанеслі страты сусветнай гаспадарцы на 130 мільярдаў долараў. Для параўнання: у 2005 годзе, які дагэтуль лічыўся найбольш стратным, прыродныя катаклізмы абышліся свету ў 220 мільярдаў долараў.
Аналітыкі адзначаюць, што страты ў першым паўгоддзі звычайна бываюць меншымі, чым у другім. Таму памер шкоды сусветнай эканоміцы можа значна павялічыцца.
Нягледзячы на каласальныя разбурэнні, у першым паўгоддзі 2011 года стыхійныя бедствы забралі жыцці толькі 20 тысяч чалавек па ўсім свеце. А ў 2010 годзе ад прыродных катаклізмаў на планеце загінула 230 тысяч чалавек.