Жанчыны Саудаўскай Аравіі змагаюцца за права кіраваць аўто
У Саудаўскай Аравіі стартавала прапагандысцкая кампанія, якая заклікае жанчын аспрэчваць у судах забарону на кіраваннем аўтамабілем.
Ініцыятарка кампаніі Маналь Шарыф паведаміла ВВС, што з’явіцца са сваім заклікам у нядзелю ўвечары на папулярным у краіне тэлеканале. Яна мае намер распавесці пра свой досвед, каб іншыя жанчыны таксама маглі пераняць яе прыклад аспрэчвання ў судзе адмовы выдаць правы кіроўцы.
У лістападзе мінулага года Шарыф здзейсніла беспрэцэдэнтны ўчынак, запатрабаваўшы праз суд выдаць ёй права кіроўцы. На дадзены момант яе справа знаходзіцца на разгладзе ў міністэрства ўнутраных справаў.