Жаночы інстытут ЭНВІЛА ліквідуюць

Першы на абшарах СНД інстытут толькі для жанчын рэарганізуюць шляхам далучэння да іншай ВНУ, паведамляе Інтэрфакс-Захад са спасылкай на ананімную крыніцу ў Мінадукацыі. Са словаў крыніцы, рашэнне аб закрыцці ЭНВІЛЫ прынялі пасля выяўлення сур’ёзных парушэнняў тэхнікі бяспекі і адмовы ў арэндзе памяшканняў.

Дарэчы, адна з фігурантак справы аб тэракце 11 красавіка, якую затрымалі разам з меркаванымі арганізатарамі выбуху, вучылася ў гэтым інстытуце. Але ў Міністэрстве адукацыі адмаўляюць тое, што закрыццё ВНУ звязана з выбухам у метро.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі