Жлобінскі актывіст Валер Рыбчанка выйшаў на волю

Рыбчанка з’яўляецца старшынёй аргкамітэту правядзення Народнага сходу ў Жлобіне. Яго пакаралі арыштам на падставе міліцэйскага пратаколу .

Суду актывіст прадставіў пратаколы паседжання аргкамітэту, з якіх відаць, што сход у Жлобіне 8 кастрычніка ладзіўся ў межах закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Аднак суддзя прызнаў актывіста вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Адбываць двухтыднёвае пакаранне Рыбчанку прывезлі ў Гомель, бо ў Жлобіне няма патрэбнага ізалятара, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі