"Металург" прайграў "Данбасу" ў суперфінале Кантынентальнага кубка (відэа)
Хакейная каманда са Жлобіна гуляла ў Данецку і саступіла з мінімальным лікам 0:1 (0:0, 0:1, 0:0).
Адзіную шайбу на 27-й хвіліне закінуў Дадонаў.
У пятніцу французскі "Руан" разграміў італьянскі "Бальцана" з лікам 6:1.
12 студзеня "Металург" гуляе з "Руанам" (уладальнікам Кубка, пачатак у 15.30), 13-га — з "Бальцана" (пачатак у 15.30).
Адзначым, што "Металург" гуляе ў суперфінале Кантынентальнага кубка ўпершыню. У паўфінале жлобінцы перамаглі каманды з Казахстана, Польшчы і Нарвегіі.