Жодзінец зваліўся ў вентыляцыйную шахту, калі ставіў на дах антэну

Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня ў 9-павярховым доме. Знаходзячыся на тэхнічным паверсе, адзін з жыхароў зваліўся ў вентыляцыйную шахту. Аднак яму ўдалося ўтрымацца на ўзроўні 7 паверху дзякуючы арматурнай агароджы. Выратавальнікі дапамаглі 36-гадоваму мужчыну выбрацца з шахты, спусціўшы яму вяроўку. Як паведамляе БЕЛТА, у выніку падзення жодзінец сур'ёзна не пацярпеў.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына быў нападпітку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі