Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынёй Еўрапарламенту

Наталля Пінчук у каментары Еўрарадыё распавяла пра брусэльскія сустрэчы:

Пінчук: "Першы, з кім адбылася сустрэча, гэта з старшынёй Еўрапарламенту Марцінам Шульцам, з старэйшым дарадцам стратэгічнага планавання Еўрапейскай службы знешняй палітыкі Піркам Тапіёлам. Адбылася супольная сустрэча Камітэта па правах чалавека ЕС і дэлегацыі па адносінах з Беларуссю. У другой палове дня прыватна сустракаліся з дэпутатам Еўрапарламенту з Польшчы Яцэкам Сарыюш-Вольскім, і потым са Штэфанам Фюле, камісарам ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства. Усе яны выказаліся за тое, што пытанне палітвязняў для ўсіх іх вельмі важнае і з'яўляецца адным з асноўных кірункаў, якія яны трымаюць на ўвазе".

Жонкі палітвязняў кажуць, што прадстаўнікі еўраструктур надаюць вялікую ўвагу беларускім палітвязням.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі