Журавіны з пінскіх балот прадаюцца ў Англію
На Палессі ідзе збор гэтай карыснай ягады.
Штогод 42 тоны ягад прадпрыемства “Палескія журавіны” пастаўляе ў Брытанію. Адзіная ўмова – журавіны павінны быць сабраныя ўручную. Справа ў тым, што з іх робяць адмысловы журавінавы соўс для каляднай індычкі. Таму карысная ягада павінна захавацца да 20 снежня.