Журналіста Аляксандра Зянкова адпусцілі з пастарунка
Яго затрымалі сёння пры спробе асвятлення страйку барысаўскіх камунальнікаў.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, Зянкоў быў затрыманы супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС у 9.15, калі здымаў на відэа страйк супрацоўнікаў УП "Жыллё". Яны два дні не выходзілі на працу, патрабуючы павышэння зарплаты.
Праз чатыры гадзіны Зянкова адпусцілі. За гэты час супрацоўнікі міліцыі правялі дагляд яго асабістых рэчаў і сцерлі запіс на відэакасеце. Быў таксама складзены адміністрацыйны пратакол.