Журналістку Ірыну Халіп хочуць запалохаць?
У паштовую скрыню яе кватэры закінулі запакаваную ў канверт адрэзаную курыную галаву.
Як распавёў Радыё Свабода муж Халіп Андрэй Саннікаў, былы палітвязень, скрыню хутчэй за ўсё адчынілі. Паштовага штампа на канверце няма, але ён падпісаны. Журналістка ўспрыняла гэта як пагрозу і выклікала міліцыю.
Ірына Халіп была асуджаная за падзеі 19 снежня на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Яна знаходзіцца пад наглядам міліцыі, павінна быць дома з 22.00 да 6.00 і не мае права выязджаць за мяжу.
Фота: bymedia