Жыхары Баранавіч за фальшыўкі атрымалі 12 тысяч долараў штрафу (фота)
Летась у горадзе выявілі некалькі дзясяткаў падробленых медыцынскіх даведак аб прыдатнасці да кіравання транспартным сродкам.
Кіроўцы, якіх за выкарыстанне фальшывак прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, распавядалі гісторыю пра невядомага мужчыну, што гандляваў даведкамі. Аператыўнікі здолелі затрымаць спачатку 46-гадовага жыхара Баранавіч, а пасля і яго 42-гадовага памочніка.
Галоўны абвінавачаны заявіў, што пячаткі, неабходныя для вырабу меддаведак, ён знайшоў. Прадаваў дакументы на працягу трох гадоў кіроўцам за 50-100 тысяч рублёў. Даказаны 61 такі эпізод, але насамрэч іх магло быць значна больш.
Як паведамляе сайт intex-press.by, за выраб і распаўсюд фальшывак жыхары Баранавіч былі аштрафаваныя на 75 млн і 25 млн рублёў.
Фота — intex-press.by