Жыхар Льежа: на месцы тэракта збіраліся студэнты
Студэнт Мікіта ў эфіры Еўрарадыё распавёў пра тое, што адбываецца ў бельгійскім Льежы, дзе здарыўся тэракт.
Сам малады чалавек не быў сведкам здарэння на плошчы Сэн-Ламбэр, яго навучальны корпус знаходзіцца за горадам. Але з яго словаў, на месцы тэракта любіла збірацца моладзь. Сярод загінулых — двое падлеткаў, амаль палова параненых — маладыя людзі ад 17 да 20 год.
“Людзі баяцца выходзіць на вуліцу, — кажа Мікіта. — І ўвогуле, Льеж мае рэпутацыю крымінальнага горада”.