Жыхар Мікашэвічаў спыніў грузавы цягнік

Работнік прадрыемства “Граніт” раззлаваўся на тое, што таварны цягнік перакрыў пешаходны пераход праз чыгунку і раз’яднаў тармазныя рукавы паміж вагонамі састава. У выніку на паўгадзіны адбыўся збой у раскладзе цягнікоў. “Дыверсанта” выдалі відавочцы здарэння. За неабдуманы ўчынак яго аштрафавалі.

Дарэчы, грузавыя цягнікі часцяком перагароджваюць шлях да станцыі Мікашэвічы і пасажыры, якія спяшаюцца на дызель, рызыкуючы жыццём лезуць пад вагонамі. Аднак, пешаходнага моста праз чыгунку дагэтуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі