Жыхар Мінскага раёна забіў прыяцеля па яго ж просьбе
Да 10 год зняволення асуджаны 30-гадовы жыхар пасёлка Калодзішчы, што пад Мінскам.
Ён забіў свайго 32-гадовага прыяцеля. Злачынства было здзейснена ў ноч на 24 лютага, калі кампанія адзначала Дзень абаронцаў Айчыны. Калі ж усе астатнія ўдзельнікі вечарынкі разышліся, то паміж ахвярай і злачынцам адбылася размова. Прычым забіты ўкленчыў перад абвінавачаным і сам папрасіў яго забіць. Абвінавачаны забіў прыяцеля трыма ўдарамі нажа пасля таго, як быў абражаны інфармацыяй наконт сябе і сваёй былой сяброўкі.
Па дадзеных следства, загінулы раней колькі разоў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам на глебе распаду сям’і, паведамляе БелаПАН.